Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 год калёніі прысудзілі менскаму блогеру за «лісты ў МВФ з заклікамі да санкцый супраць Беларусі»


 Аляксандар Гурнік
Аляксандар Гурнік

Асуджаны 18 траўня Аляксандар Гурнік раней двойчы пацярпеў ад зьбіцьця з боку сілавікоў — у момант жнівеньскай хвалі катаваньняў на Акрэсьціна у 2020 годзе і падчас затрыманьня напрыканцы чэрвеня 2022 году.

У Берасьцейскім абласным судзе 18 траўня разгледзелі крымінальную справу 42-гадовага жыхара Менску Аляксандра Гурніка.

Аляксандра абвінавацілі:

  • у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак, або ўдзеле ў такіх дзеяньнях (ч. 1 арт. 342 КК),
  • закліках да санкцый, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361-1 КК) і
  • абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Судовы працэс, які пачаўся 16 лютага, вёў Дзьмітры Куроўскі.

Палітзьняволены Аляксандар Гурнік — агент па нерухомасьці, блогер, аўтар блога «Беларусь у акне». На ягоны TikTok-акаўнт быў падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна камэнтуе беларускія навіны.

Гурніка затрымалі напрыканцы чэрвеня 2022 году, разьбіўшы пры гэтым акно ягонай кватэры. З апублікаванага ў праўладным тэлеграм-канале відэа бачна, што міліцыя грукала ў дзьверы Гурніка кувалдай. Адчыніць яе такім чынам не атрымалася, і сілавікі ўлезьлі ў кватэру праз акно. Аляксандра пры гэтым моцна зьбілі.

Аляксандра сілавікі білі раней, у 2020 годзе, калі ён трапіў пад хвалю катаваньняў на Акрэсьціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. На яго целе тады было 47 гематом.

Яму інкрымінавалі, што са жніўня па кастрычнік 2020 году ён браў удзел у пратэстах, разьмяшчаў у сацыяльных сетках відэа са зьнявагамі Лукашэнкі.

Таксама яму закідалі, што ў жніўні 2021 году ня менш як чатыры разы накіраваў лісты прадстаўнікам Міжнароднага валютнага фонду з заклікамі да санкцый.

Гурніку прысудзілі 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG