Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве прыватныя ўстановы адукацыі выплацяць у бюджэт амаль 3 мільёны рублёў «за неправамернае выкарыстаньне падатковых ільготаў»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Галоўнае ўпраўленьне разьвіцьця падатковых органаў Міністэрства па падатках і зборах.

У паведамленьні БелТА не даюцца сапраўдныя назвы прыватных установаў адукацыі. Але раней паведамлялася, што ў падобных парушэньнях абвінавачваліся рэпэтытарскі цэнтар «100 балаў» і кампутарная акадэмія «ШАГ».

Паводле тлумачэньня прадстаўнікоў міністэрства, прыватная ўстанова адукацыі «З» аказвала адукацыйныя паслугі, мэтай якіх, паводле статуту, павінна было стаць не атрыманьне прыбытку, а забесьпячэньне права грамадзян на адукацыю. У той жа час «З» праводзіліся платныя адукацыйныя курсы, а атрыманы прыбытак разьмяркоўваўся паміж заснавальнікамі арганізацыі. У далейшым дзейнасьць па аказаньні адукацыйных паслугаў ажыцьцяўлялася ад імя прыватнай установы адукацыі «С», якая зьяўляецца правапераемнікам «З».

«Арганізацыі, маючы прыкметы ажыцьцяўленьня камэрцыйнай дзейнасьці і рэалізуючы адукацыйныя праграмы навучальных курсаў, фактычна адносіліся да катэгорыі іншых арганізацый, якім заканадаўствам прадастаўленае права ажыцьцяўляць адукацыйную дзейнасьць, але без вызваленьня ад ПДВ абаротаў па рэалізацыі навучальных курсаў», — заявілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Па выніках праверак адносна «З» прад’яўлена да выплаты плацяжоў на суму 1,81 мільёна рублёў, адносна «С» — 1,18 мільёна рублёў. У адносінах да службовых асобаў арганізацый распачалі крымінальную справу.

У сярэдзіне верасьня 2022 году Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам даў загад «зачысьціць усё да немагчымасьці ў сыстэме адукацыі». Пасьля той размовы ў краіне з 35 прыватных школ засталося 3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG