Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску за «здраду дзяржаве» судзяць былога начальніка службы паветранай выведкі Беларусі


Валеры Раманоўскі
Валеры Раманоўскі

У Віцебскім абласным судзе праходзіць закрытае судовае паседжаньне над Валерыем Раманоўскім, нібыта за перадачу дакумэнтаў аб будаўніцтве БелАЭС.

Як піша «Медиазона», яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК Беларусі).

У сьнежні 2022 году тэлеканал «Беларусь-1» паказаў фільм пра контравыведку КДБ, дзе расказалі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачвалі ў працы на замежныя спэцслужбы.

Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі «былым начальнікам службы паветранай выведкі» і сказалі, што яму пагражае да 15 гадоў калёніі, але артыкул, паводле якога яго абвінавачваюць, не паведамілі.

У сюжэце «Беларусь-1» расказвалася, што падчас службы сваяк зь Літвы «зьвёў» падазраванага з агентамі дэпартамэнту дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі нібыта фатаграфаваў службовыя дакумэнты, а аднойчы перадаў спэцслужбам зьвесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сьцьвярджалася ў фільме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG