Кіраўнік беларускай дыяспары Аджарыі Аляксей Балашоў расказаў тэлеграм-каналу «Ты тоже в Грузии?», што Яўген у 25 адправіўся ў Турэччыну, каб «абнуліцца» (іншаземцам без ДНЖ у Грузіі трэба выяжджаць раз на год, потым можна вярнуцца і жыць яшчэ год).
Аднак на зваротным шляху яму адмовілі ва ўезьдзе ў Грузію «зь іншых прычын».
У сераду Яўген паспрабаваў заехаць у Грузію другі раз, цяпер падаўся на палітычны прытулак. Па словах Аляксея, які прывёз тады Яўгену дакумэнты для падачы на прытулак, беларусу сказалі «чакаць», а праз 5 гадзін вывелі на турэцкі бок.
«Магчыма, гэта было парушэньне Канвэнцыі аб уцекачах 1951 году», — дадае Аляксей.
Цяпер Яўген знаходзіцца ў Турэччыне, а ягоная сям’я — у Грузіі. Яго пытаньнем займаюцца праваабаронцы, офіс Ціханоўскай таксама ў курсе справы. Пэўна, праваабаронцы паспрабуюць яшчэ раз падаць дакумэнты на палітычную абарону і/або атрыманьне візы ў трэцюю краіну.
Яўген Гацак быў назіральнікам падчас беларускіх выбараў прэзыдэнта 2020 году.