Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 красавіка: Жыхара Смаргоняў асудзілі на 1,5 года калёніі за абразу Лукашэнкі


Міліцыянты ў Менску. Архіўнае фота
Міліцыянты ў Менску. Архіўнае фота

У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.

У судзе Смаргонскага раёну 26 красавіка адбыўся суд паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі над мясцовым жыхаром і ўраджэнцам Расеі Юрыем Краўчанкам. Прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Алянцэвіч, піша «Вясна».

Яго абвінавацілі ў тым, што пасьля расьпіцьця алкаголю зь сябрам каля крамы пасьля затрыманьня супрацоўнікамі Смаргонскага РАУС лаяўся, у тым ліку на Лукашэнку, за тое, што Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі.

Сілавікі прыехалі затрымліваць мужчыну за тое, што ён чапляўся да мінакоў, але ў выніку распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG