Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы: «Прыцягненьне вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі зацягваецца»


Ілюстрацыйнае фота. Паранены падчас мірнай акцыі пратэсту ў Менску супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Менск, 4 кастрычніка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Паранены падчас мірнай акцыі пратэсту ў Менску супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Менск, 4 кастрычніка 2020 году

Працэс па прыцягненьні да адказнасьці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі неабгрунтавана зацягваецца, заявіў былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюс Жалімас 25 красавіка ў Варшаве на канфэрэнцыі «Роля беларускай судовай сыстэмы ў ажыцьцяўленьні палітычных рэпрэсій».

«На жаль, да сёньняшняга дня няма канкрэтных вынікаў з перадачай справы ў суд, — сказаў Дайнюс Жалімас, якога цытуе BPN. —Хоць, я часам не разумею, чаго яшчэ тут не хапае. Абгрунтаваць, што гэта дзяржаўная палітыка? Шырокамаштабнасьць і сыстэмнасьць пэўных дзеяньняў — таксама, па-мойму, тут дадзеных хапае. Што прысуды выносяцца за выкарыстаньне канстытуцыйных правоў?» — дадаў ён.

Гаворачы пра палітычна матываваныя прысуды ў Беларусі, Жалімас таксама ўказаў на адсутнасьць спаборнасьці бакоў і ў цэлым аб’ектыўнага разгляду спраў у судах, правядзеньне закрытых паседжаньняў. Падобныя прысуды, падкрэсьліў ён, з пункту гледжаньня міжнароднага права зьяўляюцца адвольнымі.

Паводле зьвестак Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, па фактах катаваньняў і гвалту ў адносінах да беларусаў, а таксама грамадзян Польшчы на тэрыторыі Беларусі ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы вядзецца больш за дзясятак крымінальных спраў.

Падобныя справы расьсьледуюцца таксама ў Літве, Нямеччыне і Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG