Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Забаранілі наведваць царкву». Праваабаронцы паведамляюць пра ўзмацненьне ціску на палітзьняволеных у гомельскай жаночай калёніі


Жанчыны-вязьні ідуць у сталовую ў Гомельскай жаночай калёніі, кастрычнік 2000 году
Жанчыны-вязьні ідуць у сталовую ў Гомельскай жаночай калёніі, кастрычнік 2000 году

Супраць жанчын пачалі ўсё часьцей складаць па некалькі рапартаў запар, перакідваць у іншыя атрады, піша ПЦ «Вясна». Таксама супрацоўнікі турэмнай ўстановы намагаюцца, каб палітзьняволеныя прызналі сваю віну.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя гомельскай калёніі № 4 цягам апошніх тыдняў узмацніла ціск у дачыненьні да палітзьняволеных.

Некаторым жанчынам забаранілі наведваць царкву. Таксама адміністрацыя імкнецца большасьць палітзьняволеных прызнаць «злоснымі парушальніцамі рэжыму». Супраць жанчын пачалі яшчэ часьцей складаць па некалькі рапартаў запар, перакідваць у іншыя атрады. Акрамя гэтага, супрацоўнікі намагаюцца, каб жанчыны прызналі сваю віну. Лісты да некаторых перасталі даходзіць нават ад блізкіх сваякоў.

Улады ціснуць і на тых, хто ўжо цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў з калёніі. Да былых палітзьняволеных часта прыходзяць дадому сілавікі розных структураў, правяраюць тэлефоны і праводзяць ператрусы — шукаюць бел-чырвона-белую і блакітна-жоўтую сымболіку.

Жанчын прымушаюць рэгулярна прыходзіць у міліцыю і ў крымінальный вышук для «гутарак», а таксама часьцей адзначацца на прафуліку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG