Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 10 красавіка: Палітвязьня засудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за пратэсты-2020; навукоўцу далі суткі за публікацыі ў 2019

абноўлена

Судовая клетка. Ілюстрацыйнае фота
Судовая клетка. Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску 30 сакавіка асудзілі палітзьняволенага Яўгена Фіцава паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Юлія Крэпская прызначыла Яўгену 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).

Згодна зь інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, хлопца затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Навукоўца Ігара Бортніка арыштавалі яшчэ на 13 сутак

Супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка, кандыдата філязофскіх навук Ігара Бортніка арыштавалі яшчэ на 13 сутак. Прысуд зьвязаны з публікацыямі ў сацыяльных сетках у 2019 годзе, паведамляе BPN. У маці Бортніка чарговы раз не прынялі перадачу.

8 красавіка Бортніка ня выпусьцілі пасьля 10 сутак арышту, які ён адбыў за нібыта «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG