Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Данілевіча, які абараняў удзельнікаў Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў, пакаралі 10 гадамі калёніі


Аляксандар Данілевіч
Аляксандар Данілевіч

Прысуд палітзьняволенаму вынесьлі 10 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе.

Разглядала справу Аляксандра Данілевіча судзьдзя Тацяна Фалькоўская, яна вынесла вырак на 10 гадоў зьняволеньня, як і прасіла пракурорка на працэсе.

Адваката Аляксандра Данілевіча абвінавачваюць у «пасобніцтве ў закліках да санкцый» спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калёніі, і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці».

Так кваліфікавалі ягоныя адвакацкія парады, падрыхтоўку страйкамам лістоў у адрас нарвескай кампаніі Yara і Міжнароднага Алімпійскага камітэту, а таксама інтэрвію спартоваму выданьню Tribuna.cоm.

Разглядае справу Аляксандра Данілевчіа судзьдзя Тацяна Фалькоўская.

Як раней паведаміў калега падсуднага Дзьмітрый Лаеўскі, пракурорка запрасіла для яго 10 гадоў калёніі.

Віны адвакат не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафэсійныя абавязкі.

  • Аляксандар Данілевіч — пасьпяховы адвакат, які спэцыялізуецца на прадстаўленьні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камэрцыйным арбітражы.
  • У красавіку 2022 году Аляксандра звольнілі з прычыны ягонай грамадзянскай пазыцыі з Факультэта міжнародных адносінаў БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў.
  • Аляксандар перастаў выходзіць на сувязь 20 траўня. Пазьней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  • Данілевіч падпісаў адкрыты антываенны зварот адвакатаў і юрыстаў датычна дзеяньняў ва Ўкраіне, за гэта на яго завялі дысцыплінарную справу і звольнілі з факультэту міжнародных зносін, дзе ён працаваў больш за 20 гадоў.
  • Адвакат абараняў чальцоў Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў, напрыклад гандбольнага трэнэра Канстанціна Якаўлева; ён сам актыўна займаецца спортам — веславаньнем, роварам, рэгбі. Валодае, акрамя беларускай і расейскай, яшчэ ангельскай, францускай і італьянскай. Сацыяльныя сеткі вядзе па-беларуску. Данілевіч выступаў за свабоду беларускім журналістам, якія сталі палітзьняволенымі.
  • Ён аўтар разьдзелаў «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» і «Спартовае права. Беларусь» у Сусьветнай энцыкляпэдыі. Валодаў адвакацкім агенцтвам «Данілевіч і Валожынец».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG