«Праз год пасьля таго, як сьвет даведаўся пра жах Бучы, мы ня можам забыцца на ролю Лукашэнкі як суагрэсара ў злачыннай вайне. Кроў Бучы запляміла яго рукі, і прытворства міратворца не ачысьціць іх. Гэта абраза для ўсіх ахвяр гэтай невымоўнай жорсткасьці», – напісала яна ў твітары.
«Беларускі дыктатар Лукашэнка павінен быць прыцягнуты да адказнасьці за ўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны. Бязь дзеяньняў Лукашэнкі поўнамаштабнае ўварваньне магло б не адбыцца і тысячы мірных жыцьцяў маглі быць уратаваныя».
- Буча знаходзілася пад кантролем расейскіх войскаў з канца лютага па 31 сакавіка леташняга году. Пасьля адступленьня расейскіх войскаў у горадзе знайшлі мноства целаў забітых цывільных і масавыя пахаваньні.