Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Горадзеншчыне пачаўся збор тэрытарыяльных войскаў


Ілюстрацыйнае фота. Вайсковы лягер на палігоне «Обуз-Лясноўскі», студзень 2023 году
Ілюстрацыйнае фота. Вайсковы лягер на палігоне «Обуз-Лясноўскі», студзень 2023 году

У Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Горадзенскай вобласьці праводзіцца збор з воінскімі часткамі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіраваньня тэрытарыяльнай абароны, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Збор праводзіцца ў рамках пляну падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў «для павышэньня іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці, праверкі рэальнасьці і тэрмінаў выкананьня мабілізацыйных мерапрыемстваў», гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ведамства.

У рамках яго правядуць навучаньне чыноўнікаў з райвыканкамаў і ваенкаматаў па пытаньнях фармаваньня тэрытарыяльных войскаў. Таксама плянуюць прапрацаваць пытаньні прымяненьня тэрытарыяльных войскаў сумесна з падразьдзяленьнямі і вайсковымі часткамі Ўзброеных сілаў.

Збор працягнецца да 21 красавіка.

  • Зь сярэдзіны 2022 году на тэрыторыі Беларусі пэрыядычна праводзяцца вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
  • З 28 лютага па 3 сакавіка абласныя і Менскі гарадзкі выканаўчыя камітэты праводзілі вучэньні па фармаваньні тэрытарыяльных войскаў Беларусі.
  • З 20 сакавіка ўзровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны правяраюць у Менскай вобласьці.
  • У лютым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая далучыцца да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне ў выпадку ваеннага інцыдэнту на мяжы і ўварваньня ўкраінскіх салдатаў на беларускую тэрыторыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG