Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насельніцтва Беларусі за год зьменшылася амаль на 55 тысячаў чалавек


Вёска ў Шклоўскім раёне
Вёска ў Шклоўскім раёне

За 2022 год насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек. Колькасьць жыхароў дзьвюх абласьцей стала меншай за адзін мільён у кожнай, вынікае з дадзеных Белстата.

Пра гэта піша партал «Зеркало», спасылаючыся на Белстат.

На 1 студзеня 2023 году насельніцтва Беларусі склала 9 200 617 чалавек. Гэта на 54 907 менш, чым годам раней. Такое скарачэньне сувымернае з насельніцтвам такога райцэнтру, як Кобрын, дзе пражывае каля 52 тысяч чалавек.

Колькасьць жыхароў Менску другі год запар застаецца ніжэйшай за два мільёны чалавек. У дзьвюх абласьцях — Горадзенскай і Магілёўскай — колькасьць жыхароў цяпер меншая за адзін мільён у кожнай (998 і 989 тысячаў адпаведна).

На пачатку году 7,2 мільёна чалавек жылі ў гарадах, 1,9 мільёна — у сельскай мясцовасьці. За год гарады страцілі 19,7 тысячы чалавек, а вёскі — 35,2 тысячы.

Насельніцтва Беларусі скарачаецца шмат гадоў запар. З 2000 году ў Беларусі стала на 800 тысячаў жыхароў менш.

У 2021 годзе падзеньне колькасьці насельніцтва Беларусі было рэкорднае за апошнія 20 гадоў: тады насельніцтва скарацілася на 94,1 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG