Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Ізраілю адклаў судовую рэформу на фоне пратэстаў


Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу
Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу

Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу прыняў рашэньне адкласьці разгляд судовай рэформы да наступнай сэсіі парлямэнту. Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў і страйкаў.

«З пачуцьця нацыянальнай адказнасьці, з жаданьня прадухіліць раскол паміж нашымі грамадзянамі я вырашыў прыпыніць другое і трэцяе чытаньне законапраекту», — заявіў Нэтаньягу 27 сакавіка.

Пасьля гэтай заявы найбуйнейшы прафсаюз «Гістадрут» заявіў аб адмене агульнанацыянальнага страйку.

Пратэсты супраць прапанаванай урадам Біньяміна Нэтаньягу рэформы судоў у Ізраілі працягваліся амаль тры месяцы. Судовая рэформа прадугледжвае, што парлямэнцкая большасьць будзе фактычна вызначаць выбар судзьдзяў Вярхоўнага суду, а сам суд страціць магчымасьць адмяняць рашэньне ўраду. Праціўнікі рэформы лічаць, што яе прыняцьце будзе азначаць страту незалежнасьці судоў.

26 сакавіка на вуліцы выйшлі больш за 600 тысяч дэманстрантаў пры насельніцтве краіны каля 9 мільёнаў чалавек. На заклік найбуйнейшага прафсаюзу, які абʼядноўвае каля 700 тысяч чалавек, у краіне абвясьцілі страйк, празь які спыніў працу найбуйнейшы аэрапорт краіны Бэн-Гурыён.

27 сакавіка з просьбай спыніць рэформу выступіў прэзыдэнт Ізраіля Іцхак Герцаг. Паводле яго, гэта неабходна «дзеля адзінства краіны». Перад тым аналягічную прапанову вылучыў міністар абароны Ёаў Галант, яго пасьля гэтага адправілі ў адстаўку, што выклікала новую хвалю абурэньня ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG