Падводзім вынікі гэтага тыдня разам з палітычным аглядальнікам Свабоды Валерам Карбалевічам.
«Тэрарыстычныя акты», якія здарылася ў Беларусі ў апошні месяц разбураюць канцэпт пра стабільнасьць, які ўвесь час ствараюць улады. Ёсьць таксама шмат нестыковак з захопам так званага тэрарыста ў Горадні».
Падчас апошняй прамовы ў Хатыні Лукашэнка мяняе акцэнты ў ролі беларусаў у Другой Сусьветнай вайне. Цяпер «беларусы ўжо не героі, беларусы — ахвяры».
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбірае падзеі апошняга тыдня.