Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хочуць абмяняць», — Лукашэнка пра затрыманых у Польшчы падазраваных у шпіянажы беларусаў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 22 сакавіка выказаўся пра арышт у Польшчы дзевяці іншаземцаў, якіх падазраюць у працы на расейскія спэцслужбы. Сярод затрыманых ёсьць беларусы.

«Яны на Захадзе ўжо адказаць нічым ня могуць. Ведаеце, арыштавалі там украінцаў і беларусаў: „О цуды! На Расею працавалі“. Украінцы, беларусы і іншыя. Але ніхто нічога не даказвае, ніхто нічога не паказвае, што ж гэта за людзі, якія працавалі на Расею. Шпіёнамі абвясьцілі. Усё проста: хочуць абмяняць. Хапаюць людзей, каб прапанаваць Расеі ці Беларусі абмен на кагосьці. Ужо прапаноўвалі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

15 сакавіка ў Польшчы затрымалі 9 іншаземцаў праз падазрэньне ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі. Паводле сьледзтва, затрыманыя рыхтаваліся да дывэрсіяў. Са словаў міністра замежных спраў Польшчы Марыюша Камінскага, галоўнай мэтай групы быў сабатаж паставак абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў.

Празь дзень пасьля затрыманьняў зь беларускіх праўладных тэлеграм-каналаў стала вядома, што сярод дзевяці затрыманых трое зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Гаворка пра Мікалая Маскаленку (1971 г. н.), Уладзіслава Пасьміцюху (1994 г. н.) і Марыю Мядзьведзеву (2004 г. н.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG