Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45 гадоў адзначае за кратамі журналіст-нашанівец, палітвязень Андрэй Скурко


Палітвязень Андрэй Скурко з сынам Тамашам. Архіўнае фота
Палітвязень Андрэй Скурко з сынам Тамашам. Архіўнае фота

У зьняволеньні Андрэй Скурко, аўтар выбітных гістарычных нарысаў, адкрыў у сабе талент дзіцячага пісьменьніка, нагадвае тэлеграм-канал BY_culture. Ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, ужо выйшла некалькі кніг, мультвершы і аўдыёкнігі з творамі палітвязьня.

Андрэй Скурко – ляўрэат літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча, якую Радыё Свабода сумесна з ПЭН-цэнтрам прысуджаюць за творы, напісаныя за кратамі.

Нядаўна выйшла вершаваная кніга «Добры доктар Будзь-Здароў» – гэта «Айболит» па-беларуску ў перакладзе Андрэя Скурко.

На «Кніжным возе» даступная для праслухоўваньнясэрыя вершаў палітвязьня. А на youtube-канале «Бэйбус» – мультвершы.

«Наша Ніва» згадвае цытаты з лістоў Андрэя Скурко, у якіх ён дзеліцца філязофскімі развагамі, якія дапамагаюць перажыць гэтыя цяжкія часы.

  • Андрэй Скурко – кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай Нівы», аўтар часопіса «Наша гісторыя». З 2006 да 2017 году быў галоўным рэдактарам выданьня.
  • У 2017 годзе ў Андрэя быў дыягнаставаны дыябэт 1 тыпу. Ён інсуліназалежны – чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.
  • 28 ліпеня 2021 года Андрэю Скурко прад'яўлена абвінавачаньне па ч. 2 арт. 216 КК («нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня, учыненае групай асоб»). Прэтэнзія заключаецца ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшканьня, дзе месьцілася рэдакцыя «Нашай Нівы», была па тарыфах для фізычных асоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных асоб. Сьледчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон – больш за 10 тысяч рублёў, які абвінавачаны пакрылі ў поўным абʼёме. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не зьвярталася.
  • 15 сакавіка 2022 года Андрэя Скурко і галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча засудзілі на 2,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Андрэй Скурко адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG