Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Статкевіча паведаміла, што ад яго ўжо больш як месяц няма лістоў, адваката не пускаюць


Мікола Статкевіч. Архіўнае фота
Мікола Статкевіч. Архіўнае фота

Палітвязень Мікола Статкевіч правёў у турме і на «хіміі» амаль 8 гадоў.

Жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч 6 сакавіка паведаміла, што ўжо месяц не атрымлівае ад мужа лістоў, а 3 сакавіка да Статкевіча не дапусьцілі адваката.

14 сьнежня 2021 году на закрытым працэсе судзьдзя Мікалай Доля вынес прысуд Міколу Статкевічу — 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму. Статкевіч у залі суду гучна выкрыкнуў: «Жыве Беларусь!».

У Беларусі адна калёнія асаблівага рэжыму — у Глыбокім. Яна лічыцца адной з самых суровых у краіне.

З пачатку ліпеня 2022 году — з таго часу, як Мікола Статкевіч пачаў адбываць пакараньне ў Глыбоцкай калёніі — у яго было 23 спагнаньні. Як мінімум 9 разоў ён трапляў у ШЫЗА — на тэрміны ад 7 да 10 дзён. Новы год палітвязень таксама сустрэў у ШЫЗА.

25 лютага споўнілася роўна 1000 дзён з моманту затрыманьня Міколы Статкевіча. З гэтай нагоды дыпляматы Эўразьвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швэцыі, Славаччыны і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязьня Міколы Статкевіча, каб выказаць салідарнасьць і заклікаць да яго вызваленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG