Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».
— Інфармацыя аб правядзеньні мерапрыемства была разьмешчаная як у СМІ, гэтак і на сайце Палаца культуры задоўга да кастынгу, — цытуе газэта дырэктарку конкурсу Тацяну Цагалку. — Дзяўчаты тэлефанавалі, удакладнялі ўмовы, пакідалі заяўкі. Але выбраць канкурсантку для абласнога конкурсу прыгажосьці «Міс Меншчына-2023» сёньня мы б не змаглі. Занадта мала ўдзельніц прыйшло на кастынг. Таму аднагалосным рашэньнем журы перанесьлі яго на пазьнейшы тэрмін.
На спаборніцтва за званьне самай прыгожай дзяўчыны Менскай вобласьці запрашаліся канкурсанткі ва ўзросьце ад 18 да 24 гадоў, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і ўвесь час пражываюць на яе тэрыторыі.