Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі войскі РФ зойдуць зь Беларусі, то тут усе і застануцца», — кіраўнік памежнай службы Ўкраіны


Калі расейскія вайскоўцы «паспрабуюць з Беларусі сюды зайсьці», то «тут усе і застануцца, ніякіх сумневаў няма», заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка.

«Па стане на сёньня я ня бачу пагрозы з боку Беларусі, — зазначыў ён у інтэрвію „Украінскай праўдзе“. — Калі вы папросіце даць гарантыю, што гэтага не адбудзецца, я не магу. Таму што я не разумею, што будзе праз два тыдні».

На думку Дэйнэкі, чые словы цытуе BPN, у расейскай арміі цяпер «няма сіл для таго, каб пасьпяхова правесьці наступальную апэрацыю на нашу дзяржаву».

Гаворачы аб фартыфікацыйных збудаваньнях, якія зьявіліся на ўкраінска-беларускай мяжы, ён заявіў, што яны «ня змогуць цалкам спыніць ворага». «Яны могуць прыпыніць і запаволіць тэмпы яго наступленьня. Вось з гэтай мэтай яны і будуюцца. Каб у той час, калі вораг падыдзе да нашых фартыфікацыйных збудаваньняў і будзе вымушаны правесьці адпаведную работу, мы маглі наносіць па ім удары і зрываць яго пляны», — растлумачыў кіраўнік украінскай памежнай службы.

Паводле яго слоў, на гэтым напрамку зроблена вельмі шмат, Украіна «нашмат лепш» гатовая да магчымага паўторнага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі.

Ён не выключыў, што пастаянныя вучэньні на тэрыторыі Беларусі зьяўляюцца манэўрам, які адцягвае ўвагу: «Усе іх вучэньні — гэта дэманстрацыйныя дзеяньні для таго, каб мы ўтрымлівалі нашы рэзэрвы тут, на паўночнай мяжы і не маглі іх перакінуць на ўсходні фронт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG