Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 23 лютага: 3 гады калёніі за камэнтар у «справе Зельцэра»; яшчэ адну беларуску затрымалі па вяртаньні з-за мяжы

абноўлена

Данііл Касьцюкевіч
Данііл Касьцюкевіч

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

На закрытым судовым паседжаньні Берасьцейскі абласны суд 16 лютага вынес пакараньне ў крымінальнай справе палітзьняволенага Данііла Касьцюкевіча за камэнтары ў «справе Зельцэра». 21-гадовага берасьцейца абвінавацілі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці»).

Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Сянько.

Даніла Касьцюкевіча затрымалі разам зь дзясяткамі іншых грамадзян 30 верасьня 2021 ў Менску за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцара. У канцы сьнежня 2021 Данііла перавялі з жодзінскай турмы № 8 у СІЗА-1, а ў канцы студзеня 2023 г. — у СІЗА-7 Берасьця.

Суд абвінаваціў Касьцюкевіча ва «ўзбуджэньні сацыяльнай варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці» і прызначыў яму пакараньне ў 2 гады 6 месяцаў калёніі.

Таксама Данііла прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і прысудзілі 1 год калёніі.

Агулам шляхам частковага складаньня асноўных пакараньняў канчаткова Касьцюкевічу прызначылі 3 гады калёніі агульнага рэжыму.

Міністэрства юстыцыі Беларусі паставіла пад сумнеў ліцэнзіі яшчэ некалькіх адвакатаў

22 лютага Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі Беларусі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў.

Па выніках атэстацыі камісія ўхваліла рашэньне, што адвакатка Тацяна Кавалевіч ня можа выконваць сваіх абавязкаў празь недастатковую кваліфікацыю, адвакат Ігар Дзьячкоў ня цалкам адпавядае патрабаваньням заканадаўства. Атэстацыя Дзячкова адкладзеная на 6 месяцаў, за якія ён павінен выканаць рэкамэндацыі камісіі і прайсьці павышэньне кваліфікацыі, паведамляе Мінюст.

Таксама камісія прыняла рашэньне аб магчымасьці спыненьня ліцэнзій на ажыцьцяўленьне адвакацкай дзейнасьці ў дачыненьні да Аксаны Белай, Натальлі Волкавай, Вольгі Дзямідчык, Сяргея Дзям’янчука «ў сувязі зь немагчымасьцю выкананьня адвакатамі сваіх прафэсійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Беларуску затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы

Як паведамляе @Grodno_grab, на наступны дзень пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы сілавікі затрымалі Аляксандру Каско.

10 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёну Мікалай Талашка арыштаваў яе на 10 дзён паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). 20 лютага Аляксандра на волю ня выйшла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG