Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: 10–20 беларусаў і расейцаў штодня заяўляюць аб падтрымцы вайны ў міграцыйных анкетах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сьнежні 2022 году для грамадзян Беларусі і Расеі, якія афармляюць дакумэнты на атрыманьне нацыянальнай візы ці дазвол на жыхарства ў Літве, увялі спэцыяльную праверку ў выглядзе анкеты з пытаньнем аб стаўленьні да вайны ва Ўкраіне.

Як паведаміла дырэктарка Дэпартамэнту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце, вынікі анкетаваньня яе вельмі зьдзівілі: кожны дзень ад 10 да 20 грамадзян абедзьвюх краін адказваюць у анкеце, што падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне, разьвязаную Расеяй, піша Vakarų ekspresas.

Паводле Эвеліны Гудзінскайце, гэтыя адказы маюць вырашальнае значэньне для прыняцьця рашэньня аб знаходжаньні ў краіне гэтых грамадзян — тым, хто падтрымлівае вайну, не выдаюць дазвол на жыхарства ў Літве, яны мусяць пакінуць краіну.

Дырэктарка Дэпартамэнту міграцыі Літвы адзначыла, што агулам беларусаў і расейцаў пры падачы дакумэнтаў просяць адказаць на 8 пытаньняў асабістага характару і на 2 — пра стаўленьне да расейскай ваеннай агрэсіі супраць Ўкраіны і прыналежнасьць Крыму.

«Некаторыя кажуць, што яны апалітычныя, што іх не цікавяць гэтыя пытаньні. Але калі ты ў такой сытуацыі і ідзе вайна, ты ня можаш уседзець на двух крэслах. Сапраўды дзіўна, колькі людзей на расейскім баку», — адзначыла Эвеліна Гудзінскайце.

На яе думку, некаторыя даюць падобныя адказы, бо залежаць ад дзяржаўных структур на радзіме — так, напрыклад, расейцы, якія падтрымліваюць Украіну, могуць страціць пэнсіі з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG