Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеную Дарʼю Лосік, якую асудзілі на 2 гады калёніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗА


Палітзьняволеная Дар'я Лосік (архіўнае фота)
Палітзьняволеная Дар'я Лосік (архіўнае фота)

Дар’ю пакаралі за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка. Іхнай дачцэ 4 гады.

Палітзьняволеную Дарʼю Лосік, асуджаную на 2 гады калёніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6 да разгляду апэляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Дар’ю пакаралі за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка. Пракурорка Кацярына Пакала прасіла для Дар’і Лосік менавіта 2 гады зьняволеньня.

Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч: 2 гады зьняволеньня з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Меру стрыманьня суд пакінуў бязь зьмены да набыцьця прысудам сілы.

Дар’ю Лосік абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за інтэрвію пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году, «у якім пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня».

У няволі на Дар’ю чыняць ціск — вагу пасылак залічваюць у агульную вагу перадач, а таксама блякуюць ліставаньне.

Увесь час папярэдняга зьняволеньня свайго мужа і пасьля прысуду яму Дарʼя рэгулярна езьдзіла ў турму, дзе ўтрымлівалі Ігара, вазіла яму перадачы, праяжджаючы дзеля гэтага сотні кілямэтраў штотыднёва.

У Ігара і Дар’і Лосікаў ёсьць 4-гадовая дачка Паўлінка, якую цяпер даглядаюць бабулі і дзядулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG