Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рахунках у швайцарскім банку Credit Suisse заблякавалі амаль $20 млрд расейскіх актываў


Швайцарскі банк Credit Suisse паведамляе, што пасьля пачатку расейскага маштабнага ўварваньня ва Ўкраіну замарозіў расейскія актывы на суму больш за 17,5 мільярда швайцарскіх франкаў (каля 19 мільярдаў даляраў).

Пра гэта пішуць у нядзельным выпуску газэты Tages-Anzeiger.

Як гаворыцца ў паведамленьні, агулам расейскія актывы ў Швайцарыі ацэньваюцца прыкладна ў 46 мільярдаў франкаў. Такім чынам, на рахунках у Credit Suisse замарожана больш за траціну ўсіх актываў. Пры гэтым толькі невялікая частка з іх — каля 4 мільярдаў — належыць людзям, якія знаходзяцца ў санкцыйных сьпісах Эўразьвязу. Швайцарыя і шэраг іншых краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, далучылася да ўведзеных санкцый.

Частка астатніх грошай, як піша газэта, належыць людзям, унесеным у санкцыйныя сьпісы ў іншых юрысдыкцыях, такіх як ЗША. Яшчэ адна частка грошай можа належаць расейскаму Цэнтрабанку ці непасрэдна Расейскай Фэдэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG