Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна пранікнуць з тэрыторыі Беларусі 82 мігрантам


Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.
Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 4 лютага на літоўска-беларускім памежжы зафіксавалі 12 спробаў незаконнага пранікненьня (суткамі раней — 18).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі адзначыла, што ў папярэдні дзень папярэдзілі 37 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (за суткі да гэтага — 6).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі перасекчы 33 замежнікі, у тым ліку грамадзяне Турцыі, Ірана, Эфіёпіі і Нігерыі (за дзень да гэтага — 55).

З пачатку 2023 года зафіксавана 2.256 спроб незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 1.556, Латвію — 427, Літву — 273).

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
  • Да пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022 года міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
  • Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на ўлады Беларусі, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG