Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі – гэта ўвасабленьне ўсяго, супраць чаго змагаўся Тадэвуш Касьцюшка


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

З нагоды дня народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі Сьвятлана Ціханоўская апублікавала зварот да беларусаў. У ім палітык зьвярнула ўвагу, што ў Беларусі нацыянальны герой не ўшанаваны належным чынам.

Ціханоўская прыгадала, што ў Нью-Ёрку ёсьць мост у яго гонар, у Польшчы амаль у кожным горадзе ёсьць вуліца Касьцюшкі, а ў Аўстраліі польскі географ нават назваў найвышэйшую гару ў яго гонар.

«А што ў Беларусі? Амаль нічога. Бо ён змагаўся супраць Расеі – «братоў« паводле афіцыйнай прапаганды рэжыма. Бо ён шанаваў родныя сымбалі, гісторыю, мову і культуру – а рэжым іх хоча замяніць на «русский язык«, «союзное государство« і гісторыю Беларусі з 1941 года. Рэжым Лукашэнкі – гэта ўвасабленьне ўсяго, супраць чаго змагаўся Тадэвуш Касьцюшка», – лічыць Сьвятлана Ціханоўская.

Паводле лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі, рэжым намагаецца выкрасьліць зь гісторыі Беларусі тых, хто змагаецца за правы беларусаў свабодна жыць і не падпарадкоўвацца Расеі.

«Так спрабуюць выкрасьліць ня толькі Касьцюшку, але і ўсіх беларускіх палітвязьняў і апанэнтаў Лукашэнкі. Гэты сьпіс бясконцы. Ці атрымаецца ў нас захаваць памяць пра іх? Гэта залежыць ад нас». – перакананая Ціханоўская.

Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасьць ЗША (1775-1783 гады). Па вяртаньні на Радзіму ўзначаліў у 1794 годзе вызвольнае паўстаньне народаў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імпэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG