Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Эдуард Бабарыка трэці дзень народзінаў сустрэў за кратамі. Суду над ім не было


Эдуард Бабарыка (архіўнае фота)
Эдуард Бабарыка (архіўнае фота)

Сын экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі Эдуард стаў рэкардсмэнам ў знаходжаньні ў СІЗА падчас папярэдняга сьледзтва — 2 гады і 7 месяцаў. 30 студзеня яму споўнілася 33 гады.

Трэці год запар Эдуард Бабарыка праводзіць свой дзень нараджэньня ў няволі. Сын Віктара Бабарыкі — «рэкардсмэн» у тэрміне ўтрыманьня пад вартай на стадыі папярэдняга расьсьледаваньня — 2 гады і 7 месяцаў, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы свайго бацькі як прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта. Затрымалі Эдуарда Бабарыку 18 чэрвеня 2021 года. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасьля яго перавялі ў менскае СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

Яго падазраюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) і ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Бацьку Эдуарда Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пакараньне ён адбывае ў Наваполацку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG