Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі раскрытыкаваў законы супраць ЛГБТ і заклікаў да цярпімасьці


Папа Францішак
Папа Францішак

Больш за 60 краін сьвету крыміналізуюць гомасэксуальныя адносіны, у 11 зь іх за аднаполы сэкс пагражае сьмяротная кара.

Папа працытаваў Катэхізіс Каталіцкай царквы, нагадаўшы, што геяў трэба прымаць і паважаць, іх не павінны маргіналізаваць і дыскрымінаваць. Аб гэтым Францішак сказаў у інтэрвію агенцтву Associated Press.

«Быць гомасэксуалам — гэта не злачынства», — падкрэсьліў кіраўнік Каталіцкай царквы.

Больш за 60 краін сьвету крыміналізуюць гомасэксуальныя адносіны, у 11 зь іх за аднаполы сэкс пагражае сьмяротная кара. Яшчэ ў многіх краінах, у тым ліку ў Расеі, гомасэксуальнасьць не крыміналізаваная, аднак законы садзейнічаюць перасьледу, стыгматызацыі і гвалту ў дачыненьні ЛГБТ+.

Назваўшы такія законы несправядлівымі, Францішак сказаў, што Каталіцкая царква можа і павінна працаваць над тым, каб пакласьці ім канец. Папа дадаў, што біскупы, якія падтрымліваюць падобныя законы, павінны «прайсьці працэс навяртаньня» і праяўляць лагоду.

Пры гэтым Францішак адзначыў, што, хаця быць гомасэксуалам не злачынства, але гэта грэх. У размове з журналістамі AP ён прапанаваў «спачатку правесьці адрозненьне паміж грахом і злачынствам» і нагадаў, што адсутнасьць міласэрнасьці таксама зьяўляецца грахом.

Каталіцкая царква не прызнае аднаполых шлюбаў, «бо Бог ня можа дабраслаўляць грэх», гаворыцца ў дэкрэце Ватыкану ад 2021 году.

Раней Англіканская царква папрасіла прабачэньня ў хрысьціянаў ЛГБТ+ за адмову аднаполым парам браць шлюб у сваіх храмах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG