Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвяла санкцыі супраць 22 дзеячаў РПЦ, сярод іх пляменьнік патрыярха Кірыла Міхаіл Гундзяеў


Контрразведвальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца СБУ на аб'ектах УПЦ (МП) у Хмяльніцкай вобласьці, 29 сьнежня 2022 года
Контрразведвальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца СБУ на аб'ектах УПЦ (МП) у Хмяльніцкай вобласьці, 29 сьнежня 2022 года

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб санкцыях супраць 22 дзеячаў РПЦ. Ён увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны «Аб прымяненьні пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)» ад 23 студзеня.

Сярод тых, хто трапіў пад санкцыі:

  • пляменьнік патрыярха Кірыла Міхаіл Гундзяеў, прадстаўнік РПЦ у Сусьветнай радзе цэркваў у Жэнэве;
  • старшыня Сынадальнага аддзелу РПЦ па ўзаемаадносінах царквы з грамадзтвам і СМІ Ўладзімір Лягойда;
  • намесьнік старшыні Сынадальнага аддзелу па ўзаемаадносінах царквы з грамадзтвам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ;
  • сябра Сыноду Раман Багдасараў, які адказвае за адносіны РПЦ і Расгвардыі.

Уведзеныя санкцыі прадугледжваюць блякаваньне асабістых актываў, а таксама актываў, якімі яны маглі распараджацца праз трэціх асоб. Супраць Лягойды і Кіпшыдзэ абмежаваньні ўведзеныя на 5 гадоў.

Сам Лягойда называў санкцыі супраць рэлігійных дзеячаў «нонсэнсам» і «адмовай ад здаровага сэнсу», адзначаючы неабходнасьць захоўваць каналы камунікацыі. Царкву не запалохаць занясеньнем «у нейкія сьпісы», сказаў ён.

  • У сьнежні 2022 прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб увядзеньні ў дзеяньне рашэньня СНБА, якое, у прыватнасьці, забараняе дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Гэтым указам Зяленскі даручыў ураду Ўкраіны да лютага 2023 падрыхтаваць і ўнесьці на разгляд Вярхоўнай Рады законапраект аб спыненьні дзейнасьці ва Ўкраіне афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў РФ рэлігійных арганізацый.

Зяленскі раней казаў, што неабходна стварыць такія ўмовы, пры якіх «залежныя ад краіны-агрэсара дзеячы ня будуць мець магчымасьці маніпуляваць украінцамі».

  • У траўні 2022 году ў Кіеве адбыўся Памесны сабор Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, які вырашыў цалкам адмовіцца ад РПЦ. Са статуту рэлігійнай арганізацыі прыбралі ўсе згадкі пра Рускую праваслаўную царкву, пры гэтым аб выхадзе з РПЦ так і не заявілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG