Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтар беларускай салідарнасьці: Польшча ня будзе прызнаваць рашэньні Лукашэнкі аб пазбаўленьні беларусаў грамадзянства


Прэзыдэнцкі палац у Варшаве
Прэзыдэнцкі палац у Варшаве

18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Падчас размовы абмяркоўваліся пытаньні зьменаў у заканадаўстве Беларусі наконт пазбаўленьня грамадзянства.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал Цэнтру беларускай салідарнасьці (ЦБС).

У сустрэчы ў польскім МУС бралі ўдзел дарадца офісу Сьвятланы Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр, кіраўніца юрыдычнага аддзелу ЦБС Вольга Дабравольская, а таксама прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Арцём Праскаловіч.

Падчас сустрэчы намесьнік міністра Барташ Градзецкі заверыў, што польскія ўлады ня будуць прызнаваць рашэньні Лукашэнкі аб пазбаўленьні грамадзянства. Для Польшчы асобы, адносна якіх беларускія ўлады прымуць такія рашэньні, застануцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, гэтую пазыцыю МУС Польшчы будзе даносіць да Эўракамісіі і заклікаць іншыя краіны ЭЗ да такога ж стаўленьня да выпадкаў пазбаўленьня грамадзянства.

У сувязі з гэтым паўстае пытаньне пра карыстаньне беларускім пашпартам, якое будзе немагчымым у выпадку пазбаўленьня грамадзянства. Для вырашэньня гэтага пытаньня польскі МУС прапануе грамадзянам Беларусі карыстацца польскім падарожным дакумэнтам.

Згодна са зьменамі ў польскім заканадаўстве, прынятымі ў 2022 годзе, беларусы, якія атрымалі часовы від на жыхарства на падставе гуманітарнай візы, могуць з 1 студзеня 2023 года атрымаць такі падарожны дакумэнт. Раней такая магчымасьць была ў асобаў са сталым побытам і дадатковай аховай.

Таксама былі абмеркаваныя праблемы згубленых беларускіх пашпартоў і пашпартоў са скончаным тэрмінам дзейнасьці. Для іх вырашэньня прапанавана пашырыць кола беларусаў, якія могуць атрымаць новы падарожны дакумэнт. Гэта патрабуе асобных зьменаў у заканадаўстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG