Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі Эўразьвяз можа прыняць у лютым


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аб гэтым паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

«Сумняваюся, што 10-ы пакет санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі — са значным кампанэнтам супраць Беларусі на гэты раз — будзе гатовы да ўхваленьня да ці падчас саміту ЭЗ — Украіна 3 лютага. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пазьней у лютым», — напісаў Юзьвяк.

У сваю чаргу кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе паабяцала Расеі «дзесяцігодзьдзі рэцэсіі» праз санкцыі.

«Мы ўвялі самыя строгія санкцыі за ўсю гісторыю, у выніку чаго расейская эканоміка на дзесяцігодзьдзі апынецца ў рэцэсіі, а яе прамысловасьць пазбавіцца сучасных і важных тэхналёгій», – сказала яна.

Раней, 11 студзеня, Урзуля фон дэр Ляен паведаміла пра намер ЭЗ увесьці новыя санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

«Мы будзем ціснуць на Крэмль санкцыямі столькі, колькі спатрэбіцца. Мы будзем распаўсюджваць санкцыі на тых, хто вайскова падтрымлівае вайну Расеі, такіх як Беларусь і Іран», — сказала кіраўніца Эўракамісіі.

На наступны дзень стала вядома, што Беларусь ня трапіла ў апошнія санкцыйныя пакеты Эўразьвязу, бо такая пазыцыя Ўкраіны, паведаміў журналіст Рыкард Юзьвяк.

Па яго словах, украінскі бок патрабаваў ня ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Дзявяты пакет санкцый ЭЗ быў прыняты ў сьнежні.

  • У пачатку кастрычніка мінулага году Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў пытаньнях вайсковай бясьпекі прызнаў, што Беларусь бярэ ўдзел у «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» Расеі ва Ўкраіне.
  • Афіцыйна беларускае войска не прымае ўдзелу ў поўнамаштабнай вайне Расеі з Украінай, аднак Лукашэнка даў тэрыторыю Беларусі для праезду і часовай дыслякацыі расейскіх войскаў, а зь яе тэрыторыі наносяцца ўдары па Ўкраіне. З прычыны дапамогі Расеі ў вайне супраць Украіны і масавых рэпрэсій ЗША, ЭЗ і Вялікая Брытанія ўвялі супраць Беларусі санкцыі.
  • Пры гэтым грамадзяне Беларусі ваююць на баку Ўкраіны, дакладная колькасьць беларусаў, якія бяруць удзел у вайне, невядома. Вядома пра некалькіх забітых. Сьвятлана Ціханоўская заяўляла аб 1500 беларусах, якія ваююць ва Ўкраіне. У пэтыцыі аб наданьні грамадзянства іншаземцам, якія ваююць на баку Ўкраіны, згадваюцца больш за дзьве тысячы грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у абароне краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG