Паводле апошніх зьвестак, Павел набірае 35,27 працэнта галасоў, абагнаўшы свайго асноўнага канкурэнта былога прэм’ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша з 35,12 працэнта галасоў.
«Розьніца ў некалькі сотняў галасоў паміж Бабішам і мной. Па словах Андрэя Бабіша, я быў нявопытным чалавекам у палітыцы, таму не лічу вынік дрэнным», — сказаў Павел.
Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні. Пераможца зьменіць на праскім Градзе Мілаша Зэмана, які, доўгі час быўшы адным з найбольш прарасейскім настроеных кіраўнікоў краін ЭЗ, пасьля 24 лютага рэзка ўзмацніў жорсткасьць сваёй пазыцыі па адносінах да Расеі.
- 68-гадовы Андрэй Бабіш — былы прэмʼер-міністар, цяпер лідэр найбуйнейшай апазыцыйнай партыі, мільярдэр. На гэтым тыдні суд апраўдаў яго па справе аб махлярстве з датацыямі Эўразьвязу. Ядро выбаршчыкаў Бабіша — пэнсіянэры і людзі з невысокімі даходамі.
- 61-гадовы Пэтр Павел — кадравы ваенны, першы ў гісторыі Чэхіі і краін былога савецкага блёка кіраўнік Ваеннага камітэта NATO (у 2015-2018 гадах). Займае жорсткую пазыцыю ў адносінах да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі, пры гэтым апэлюе і да патрыятычных пачуцьцяў. Яго падтрымліваюць галоўным чынам прыхільнікі правых, кансэрватыўных і лібэральных поглядаў.