У самой кампаніі пацьвердзілі выцек і заявілі, што яна зьвязана зь нейкім іншым сэрвісам.
«Карыстальнікам нічога не пагражае, сэрвіс надзейна абаронены. Вынікі праверкі паказалі, што апублікаваныя дадзеныя зьвязаныя з выцекам з іншага сэрвісу ў пачатку мінулага году. Спэцыялісты дадаткова праводзяць дбайную праверку», — цытуе прадстаўнікоў кампаніі РБК.
Аб зьяўленьні ў адкрытым доступе дадзеных карыстальнікаў Mail.ru раней паведаміў тэлеграм-канал «Утечки информации».
У паведамленьні гаварылася, што ў агульны доступ трапілі 3 500 000 запісаў з асабістымі дадзенымі, уключаючы паштовыя адрасы, нумары тэлефонаў, імёны і прозьвішчы карыстальнікаў.