Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За махлярства з падаткамі кампанію Дональда Трампа аштрафавалі на $1,6 млн


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд у Нью-Ёрку аштрафаваў Trump Organization, кампанію Дональда Трампа па продажы нерухомасьці, на 1,6 мільёна даляраў за падатковыя злачынствы.

Як паведамляе BBC, у сьнежні прысяжныя прызналі Trump Organization вінаватай у махлярстве і фальсыфікацыі бізнэс-справаздач.

Ні Дональд Трамп, ні ягоная сям’я ня ўдзельнічалі ў судзе. Адзіным абвінавачаным у гэтай справе быў былы фінансавы дырэктар кампаніі Ален Вайсэлбэрг.

Гэта першы крымінальны прысуд адной з кампаній Трампа. Штраф — максымальны, які мог накласьці суд — хутчэй сымбалічны ў параўнаньні з прыбыткам кампаніі: Trump Organization, як паведамляецца, зарабіла 446 мільёнаў даляраў у 2019 годзе. Аднак вырак можа стварыць цяжкасьці для кампаніі з атрыманьнем крэдытаў і фінансаваньня ў будучыні.

Вайсэлбэрг, колішні фінансавы дырэктар кампаніі Трампа, быў асуджаны на 5 месяцаў пазбаўленьня волі за ўдзел у схеме махлярства з падаткамі.

У заяве пасьля вынясеньня прысуду кампанія Trump Organization адзначыла, што не зрабіла нічога дрэннага, і заявіла, што будзе абскарджваць прысуд.

«Гэтыя палітычна матываваныя пракуроры ня спыняцца ні перад чым, каб дастаць прэзыдэнта Трампа і працягнуць бясконцае паляваньне на ведзьмаў, якое пачалося ў дзень, калі ён абвясьціў аб сваім прэзыдэнцтве», — гаворыцца ў заяве.

У асобнай, але зьвязанай з гэтай справе, генэральны пракурор штату Нью-Ёрк Летыша Джэймз падала ў суд на Трампа і яго дзяцей у сувязі з абвінавачаньнямі ў махлярстве. Міністар юстыцыі ЗША таксама расьсьледуе працу Дональда Трампа з сакрэтнымі дакумэнтамі пасьля яго прэзыдэнцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG