Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі і рабочыя дзяржкампаній адной з абласьцей гадамі выплачвалі сабе прэміі ні за што


Будаўніцтва дома. Ілюстрацыйны здымак
Будаўніцтва дома. Ілюстрацыйны здымак

У віцебскім філіяле адной зь дзяржаўных будаўнічых фірмаў зь Менску некалькі гадоў запар выплачвалі значныя прэміяльныя сумы за энэргазьберажэньне, якога насамрэч не было. Пра гэта паведаміў Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласьці.

Паводле начальніцы ўпраўленьня кантролю за працай галін гаспадаркі Сьвятланы Панкратавай, у выніку фіктыўных выплат прэміяльных дзяржаве была нанесена шкода ў суме больш за 177 тысяч рублёў.

Выявілася, што ўпаўнаважаны работнік запаўняў справаздачнасьць не на падставе дакумэнтальна пацьверджаных зьвестак пра дасягнуты эфэкт ад укараненьня энэргазьберагальных мерапрыемстваў, а па прыкладных разьліках. Неабходныя дадзеныя ён удакладняў у іншых службах праз тэлефон, безь якога-небудзь аналізу.
Падчас праверкі ні эфэкту, ні паказчыкаў, на аснове якіх налічваліся прэміі, ён даказаць ня змог.

Аналягічныя парушэньні знайшлі і ў арганізацыях жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебску і Лепеля.

Незаслужаныя дадатковыя выплаты тут перавысілі 30 тысяч рублёў. У Віцебску і Аршанскім раёне трое кіраўнікоў дзяржарганізацый атрымлівалі прэміі пры наяўнасьці пратэрмінаванай запазычанасьці за энэргарэсурсы.

Як паведамляе КДК, ва ўсіх выпадках страты ўжо кампэнсаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG