«Нягледзячы на марознае надвор’е, атмасфэра была цёплай і сьвяточнай. Юныя госьці расказвалі вершы Дзеду Марозу і атрымлівалі за гэта падарункі», — паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны.
Вайскова-гістарычны музэй пад адкрытым небам «Лінія Сталіна» адкрыўся ў 2005 годзе на месцы міжваенных дотаў каля Менску. Тут зьявіўся першы ў гісторыі незалежнай Беларусі помнік Сталіну. Музэй — гэта выстава вайсковай тэхнікі, бар «ВДВ», ціры, дзе можна пастраляць з старой зброі, і нават катаньне на сапраўдных танках.
Паводле гісторыкаў, «лінія Сталіна» — гэта цалкам прыдуманы прапагандыстамі аб’ект. У чэрвені 1941-га на гэтай «лініі» не магло быць баёў, бо старыя ўмацаваныя раёны тут былі зьнішчаныя самім Сталіным пасьля «вызвольнага паходу» Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, які пачаўся 17 верасьня 1939 году. Згодна з гісторыкамі, сама назва «лінія Сталіна» ўзятая ў аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Гітлера Ёзэфа Гёбэльса.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі
Асноўнае пра Курапаты
Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму
Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў
«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі
Картатэка Сталіна