Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вылучылі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі больш чым на 3 мільярды даляраў


ЗША вылучылі Ўкраіне і краінам, якія яе падтрымліваюць, новы пакет ваеннай дапамогі аб’ёмам больш за 3,75 млрд даляраў, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. 682 мільёны даляраў адправяць эўрапейскім краінам NATO для папаўненьня ваеннай тэхнікі, перададзенай украінскім войскам.

Неўзабаве пасьля заявы Блінкена Пэнтагон апублікаваў падрабязнасьці новага пакета дапамогі. Непасрэдна для Ўкраіны ў яго ўвойдуць 50 баявых машын пяхоты «Брэдлі», 500 процітанкавых гармат і 250 тысяч боепрыпасаў да іх, 55 бронемашын MRAP з проціміннай абаронай, 100 бронетранспартэраў M113, зэнітныя ракеты клясу «зямля ЗРК «БУК», 138 тактычных пазадарожнікаў «Хамер», ракеты для сыстэм М142 HIMARS, а таксама разнастайныя боепрыпасы для СПА і высокамабільных артылерыйскіх ракетных сыстэм, кулямёты, снайпэрскія вінтоўкі і іншая зброя.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў прэзыдэнту ЗША за рашэньне выдзеліць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі.

«Вітаю рэкордны пакет амэрыканскай абароннай дапамогі. Дзякую Джозэфа Байдэна за прынцыпова новае ўзбраеньне, у прыватнасьці, за БМП Bradley і зэнітныя ракеты. Гэта сапраўды ўзмоцніць украінскую армію на полі бою. Цудоўны калядны падарунак для ўсіх украінцаў! Разам з амэрыканскім народам набліжаем агульнае », — напісаў Зяленскі ў твітары.

На дадзены момант абʼём амэрыканскай ваеннай дапамогі Ўкраіне і краінам, якія яе падтрымліваюць, склаў каля 24, 9 мільярдаў даляраў, адзначаецца ў заяве Блінкена.

ЗША, краіны Эўропы, а таксама Японія і Аўстралія ўжо аказалі дапамогу Украіне на дзясяткі мільярдаў долараў — ваенную, фінансавую і гуманітарную. Дапамога ЗША найбольш істотная. Сьледам за ЗША па памерах траншэй Украіне разьмяшчаюцца Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада і Польшча.

У новым рэйтынгу армій сьвету, складзеным Global Firepower (GFP), армія Украіны ўпершыню ўвайшла ў топ-15, абышоўшы арміі Ірана, Ізраіля, Аўстраліі, Саудаўскай Аравіі, Гішпаніі, Тайваня і Нямеччыны. У мінулым годзе армія Ўкраіны займала 22-е месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG