У Беларусі з 1 студзеня мэдагляд зрабілі абавязковым, паведамілі на тэлеканале «Беларусь-1». Нават калі няма скаргаў на здароўе.
Раней стала вядома, што мэдагляд абавязалі праходзіць і дзяржаўных чыноўнікаў. Але Лукашэнкі ў сьпісе няма.
У Міністэрстве аховы здароўя сьцьвярджаюць, што такія меры накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцьця, ранняе выяўленне фактараў рызыкі і прадухіленьне цяжкіх захворваньняў.
Займацца мэдаглядамі будуць дактары па месцы жыхарства. Праходзіць іх мусяць усе: ад дзяцей да людзей сталага ўзросту.
Згодна з інструкцыяй, на праходжаньне мэдабсьледаваньня даецца адзін дадатковы выходны дзень. Лекары будуць выдаваць заключэньне аб тым, што пацыент прайшоў дыспансэрызацыю і знаходзіўся ў гэты дзень у паліклініцы.
Каб ахапіць максымальную колькасьць сельскага насельніцтва, плянуюцца выязныя формы работы, а таксама выкарыстаньне мабільных мэдыцынскіх комплексаў.