Традыцыйны фэстываль духоўнай музыкі «Калядныя вечары на Залатой Горцы» вядзе сваю гісторыю з 2003 году. Гэтым разам ён распачаўся ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) 26 сьнежня. Праграма разьлічана да 21 студзеня, паведамляе catholic.by.
У аўторак 3 студзеня — калядны дывэртысмэнт ад Рыгора Сітніцы.
У сераду 4 студзеня — канцэрт Юліі Бурдзялёвай (клявэсін) і Міхаіла Марцінкевіча (флейта).
5 студзеня — фальклёрны гурт «Ліцьвіны» і Натальля Матыліцкая.
6 студзеня — квартэт саксафонаў SAXAS, а 7 студзеня — арган (Аляксандра Галубцова) і скрыпка (Алеся Носава).
Усе канцэрты пачынаюцца а 20^00. Уваход вольны.