Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская: «Мы змаглі справіцца з гэтым годам, а значыць зможам справіцца з усім»


Сьвятлана Ціханоўская выступіла з навагоднім зваротам да народу Беларусі.

«Ведаеце, неяк мне патэлефанаваў жыхар аднаго невялікага гораду, і распавёў сваю гісторыю. Ён пачаў яе словамі – “я маленькі чалавек, я няшмат магу”. Яго словы моцна мяне закранулі, бо гэта вельмі падобна на тое, як бачаць сябе беларусы. Але ведаеце, пра што была гісторыя гэтага чалавека? Ён адзін змог спыніць цэлы цягнік з ваеннай тэхнікай, які павінен быў ехаць на вайну. Толькі ўявіце: маленькі чалавек, які спыніў вялікі цягнік.

Шчыра кажучы, мне таксама здаецца, што я маленькі чалавек. Але я ўзгадваю мужчыну, які спыніў цягнік, і думаю, што нам з вамі ўсім варта перастаць лічыць сябе маленькімі людзьмі. Мы праходзім такі складаны шлях – і ніхто ня мае права яго зьняцэніць. Мы зусім не маленькія людзі. Калі мы верым адно ў аднога і ў саміх сябе — мы — нацыя.

Нацыя Скарыны і Шагала. Купалы і Каліноўскага. Нацыя алімпійскіх чэмпіёнаў і нобэлеўскіх ляўрэатаў. Нацыя таленавітых музыкаў і навукоўцаў. Сумленных рабочых і лагодных гаспадароў. Мы нацыя, якая заўсёды абірае заставацца людзьмі. І ніхто не прымусіць нас забыцца, хто мы ёсць».

Поўны тэкст звароту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG