Усе яны былі расейскімі, паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік начальніка аддзела галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі МУС Сяргей Гарадзецкі, якога цытуе Bpn-info.
Ён адзначыў, што за гэты час у Беларусі выявілі больш як 4 тысячы нарказлачынстваў, больш за палову зь іх зьвязаны са збытам наркотыкаў і псыхатропных рэчываў. Выяўлена больш як 2,2 тысячы асоб, зьвязаных з абаротам наркотыкаў.
Сёлета колькасьць крымінальных спраў, заведзеных у сувязі са сьмерцю ад перадазаваньня наркотыкамі, зьменшылася ў 1,7 раза – з 122 да 68. За 11 месяцаў ад перадазаваньня наркотыкаў памерлі 70 чалавек.
Паводле інфармацыі МУС, за 2020 год ад перадазаваньня наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў памерлі 89 чалавек – амаль удвая больш, чым у 2019-м.