Пра здарэньне расказаў адзін з падпісчыкаў суполкі. На апублікаваным відэа мужчын затрымліваюць паліцыянты.У прэс-службе паліцыі Сибирь.Реалиям (праект расейскай службы Свабоды) сказалі, што аб здарэньні нічога не ведаюць, але «інфармацыя ўдакладняецца».
Інцыдэнт адбыўся ў салёне оптыкі на праспэкце Карла Маркса, 25. Як сказана ў публікацыі тэлеграм-канала, каля 16 гадзін у краму зайшлі двое мужчын у камуфляжнай форме ў стане алькагольнага апʼяненьня. Яны папрасілі пакет, куды склалі бутэлькі з алькаголем, якія ў іх былі з сабой. Адзін з мужчын упаў на дзіцячае крэсла, «зламаў яго дашчэнту», а галавой зламаў стойку для ачкоў.«Мы прасілі іх аплаціць — паслалі нас далей, пачалі наяжджаць. Мы вырашылі закрыць іх у салёне і не выпускаць, чакалі паліцыю 30 хвілін, і гэтыя 30 хвілін былі пекла», — напісалі супрацоўнікі крамы.
Пʼяныя мужчыны пачалі патрабаваць адчыніць дзьверы і замахваліся бутэлькай на прадаўца. «Я табе скажу, што ты дзяўчынка, на ***, — гаворыць на відэа мужчына ў камуфляжы і чорнай шапцы, у гэты час яго прыяцель на заднім пляне нешта пʼе з бутэлькі. — А ведаеш, чаму ты дзяўчынка? Таму што ты нікуды не пайшоў, ***. А мы пайшлі ваяваць, с.. а, за цябе!»
На відэа таксама трапіў момант, калі супрацоўнікі паліцыі прыехалі ў салён оптыкі — мужчыну ў чорнай шапцы заводзяць рукі за сьпіну і зашпіляюць кайданкі, у гэты час яго прыяцель сьпіць на канапе.