Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дэакупаваных тэрыторыях Украіны зафіксавалі 54 «катоўняў» і больш за 5 тысяч ахвяраў катаваньняў і гвалту з боку расейцаў


У гэтым памяшканьні ў Херсоне расейцы катавалі ўкраінцаў. Лістапад 2022 году
У гэтым памяшканьні ў Херсоне расейцы катавалі ўкраінцаў. Лістапад 2022 году

На вызваленых ад расейцаў украінскіх тэрыторыях зафіксавана 5079 выпадкаў катаваньняў і выяўлена 54 месцы жорсткага абыходжаньня з насельніцтвам (так званыя «катоўні»).

Пра гэта паведаміў Офіс генпракурора Ўкраіны ў адказ на запыт украінскага праваабарончага цэнтру Zmina.

Цяпер праводзіцца дасудовае расьсьледаваньне 855 крымінальных спраў аб ваенных злачынствах супраць дзяцей, 10 зь якіх — па фактах сэксуальнага гвалту. Агулам органы пракуратуры расьсьледуюць 2415 спраў аб злачынствах, учыненых супраць дзяцей і ў сфэры аховы дзяцінства.

Па стане на 19 сьнежня ў Адзіным рэестры дасудовых расьсьледаваньняў зарэгістравана 54 607 злачынстваў, зьвязаных з агрэсіяй Расеі ва Ўкраіне, зь іх 52 879 — за парушэньне законаў і звычаяў вайны (арт. 438 КК Украіны).

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі праваахоўныя органы Ўкраіны ўстанавілі 154 факты сэксуальнага гвалту расейскімі вайскоўцамі ў дачыненьні да жанчын, дзяцей і мужчын на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG