800 мільёнаў даляраў з гэтай сумы выдзеленыя на дапамогу Ўкраіне, 6 мільярдаў ЗША выкарыстаюць для стрымліваньня Расеі ў Эўропе. 10 мільярдаў даляраў Вашынгтон накіруе на вайсковую дапамогу Тайваню.
Дакумэнт прадугледжвае поўную аплату праграмы будаўніцтва новых стратэгічных бамбавікоў B-21, здольных несьці ядзерную зброю. Арміі дазволена закупіць яшчэ 36 зьнішчальнікаў F-35. Флёт атрымае 32 мільярды на будаўніцтва новых караблёў.
Увесь праект абароннага бюджэту займае 4408 старонак. Больш за 50 мільярдаў даляраў выдзяляюцца на паляпшэньне інфраструктуры вайсковых шпіталяў у ЗША. Вайсковыя і цывільныя службоўцы атрымаюць павышэньне заробкаў на 4,6 працэнта.