Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Паўночная Карэя паставіла ракеты для ПВК «Вагнер»


Ваяўнікі ПВК «Вагнер» у Сырыі
Ваяўнікі ПВК «Вагнер» у Сырыі

Паўночная Карэя паставіла зброю для расейскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер», каб дапамагчы ёй умацаваць свае пазыцыі ва Ўкраіне, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джона Кірбі.

Паўночная Карэя паставіла зброю для расейскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер», каб дапамагчы ёй умацаваць свае пазыцыі ва Ўкраіне, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джона Кірбі. Гаворка ідзе пра супрацьтанкавыя ракеты і супрацьракетную зброю.

Паводле ацэнак Белага дому, у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны цяпер удзельнічаюць каля 50 тысяч наймітаў кампаніі «Вагнера», зь іх каля 40 тысяч — гэта завэрбаваныя на вайну расійскія зьняволеныя. Кірбі пры гэтым лічыць, што колькасьць зброі, якую пастаўляе ім Паўночная Карэя, ня зьменіць дынаміку вайны. Таксама ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя тыдні супраць ПВК «Вагнера» і кампаній, якія з ёй супрацоўнічаюць, будуць уведзены новыя санкцыі.

Раней у Белым доме заяўлялі, што Пхэньян таемна пастаўляе Расеі вялікую колькасьць артылерыйскіх снарадаў. Улады Паўночнай Карэі гэта адмаўляюць.

  • ПВК «Вагнер» — расейскае неафіцыйнае ваеннае падразьдзяленьне, якое прымае ўдзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Байцоў кампаніі падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў. Адным са стваральнікаў і спонсараў ПВК зьяўляецца набліжаны да Ўладзіміра Пуціна пецярбурскі бізнэсовец Яўген Прыгожын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG