Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдзелілі Ўкраіне вайсковую дапамогу на $1,85 млрд, паведамілі ў Белым доме


Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што ў новы пакет вайсковай дапамогі Кіеву ўвайшла сыстэма Patriot.

У першы сьпіс вайсковай дапамогі на мільярд даляраў, якую прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выдзеліў Украіне сваім указам, увайшлі:

  • адна батарэя ЗРК «Патрыёт» і боепрыпасы да яе;
  • дадатковыя боепрыпасы для рэактыўных высокамабільных артылерыйскіх сыстэм (HIMARS);
  • 500 высокадакладных 155-мілімэтровых артылерыйскіх снарадаў;
  • 10 мінамётных сыстэм калібру 120 мм і 10 тысяч мін да іх: на нястачу гэтых боепрыпасаў у апошнія дні асабліва моцна скардзіліся ўкраінскія вайскоўцы;
  • 10 мінамётных сыстэм калібру 82 мм;
  • 10 мінамётных сыстэм калібру 60 мм;
  • 37 бронемашын Cougar з абаронай ад мін і засад (MRAP);
  • 120 высокамабільных шматмэтавых колавых машын (HMMWV);
  • 6 браняваных лёгкіх грузавікоў;
  • высакахуткасныя супрацьрадыёлакацыйныя ракеты (HARM);
  • высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы (JDAM);
  • больш за 2700 гранатамётаў і стралковай зброі;
  • супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
  • падрыўныя боепрыпасы і абсталяваньне;
  • прыборы начнога бачаньня і оптыка да іх;
  • тактычныя абароненыя сыстэмы сувязі;
  • бронекамізэлькі і іншы палявы рыштунак.

Другую частку новага пакета ваеннай дапамогі коштам 850 млн даляраў выдзелілі Міністэрства абароны ЗША. У яго ўвойдуць:

  • 45 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 152-мм;
  • 20 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібру 122-мм;
  • 50 тысяч рэактыўных снарадаў «Град» калібру 122-мм;
  • 100 тысяч снарадаў для танкавых гармат калібру 125-мм;
  • тэрміналы і паслугі SATCOM;
  • фінансаваньне навучаньня, тэхнічнага абслугоўваньня і падтрымкі.

«Сёньняшні пакет дапамогі ўпершыню зьмяшчае сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot, якая здольная зьбіваць крылатыя ракеты, балістычныя ракеты малой далёкасьці і самалёты на значна большай вышыні, чым раней прадастаўленыя сыстэмы СПА», — адзначыў Блінкен.

Акрамя таго, паводле слоў дзяржсакратара ЗША, у склад новага пакета дапамогі ўвайшлі сродкі «нанясеньня высокадакладных удараў, а таксама дадатковыя боепрыпасы і крытычна важнае абсталяваньне, якія Ўкраіна эфэктыўна выкарыстоўвае для абароны на полі бою».

«Такім чынам, агульная ваенная дапамога ЗША для Украіны дасягне беспрэцэдэнтнай сумы ў 21, 9 млрд даляраў з пачатку працы адміністрацыі Байдэна», — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG