Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр праваабаронца Алег Гулак


Алег Гулак, 29 ліпеня 2022
Алег Гулак, 29 ліпеня 2022

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе ягоныя калегі. Старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў. Прычыны сьмерці пакуль не пацьверджаныя. Папярэдні дыягназ — спынілася сэрца.

Незадоўга да сьмерці ў гутарцы са Свабодай Алег Гулак падвёў вынікі 2022 году ў сфэры правоў чалавека. «Мы не заўсёды можам ацаніць маштабы рэпрэсіяў: часта людзі баяцца, што галоснасьць што да іх перасьледу можа ім пашкодзіць», — казаў ён.

Алег Гулак нарадзіўся 1 верасьня 1967 году ў пасёлку Жылічы на Магілёўшчыне ў беларуска-ўкраінскай сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці «правазнаўства».

З 1990 па 1996 год ён працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацыяў (сярод іншых — завод «Камэртон» у Пінску). З 1996 году ў Беларускім Хэльсынскім камітэце: браў удзел у стварэньні пінскай суполкі, з 1997 году юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 году намесьнік старшыні, з 2008 году старшыня.

Як грамадзкі абаронца Гулак ўдзельнічаў у дзясятках судовых справаў, грамадзкіх дзеяньняў дзеля абароны людзей, якія сталі ахвярамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

Алег Гулак, 2016 год
Алег Гулак, 2016 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG