Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ павялічыў фонд падтрымкі Ўкраіны


Эўрапейская Рада ўхваліла павелічэньне Эўрапейскага інструмэнту міру (European Peace Facility) на два мільярды эўра ў 2023 годзе. Зь яго краіны ЭЗ фінансавалі закупы зброі для Кіева, але ён быў у значнай ступені вычарпаны за амаль 10 месяцаў вайны ва Ўкраіне.

«Сёньняшняе рашэньне запэўніць нам фінансаваньне працягу канкрэтнай вайсковай падтрымкі ўзброеным сілам нашых партнэраў. Менш чым за два гады Эўрапейскі інструмэнт міру даказаў сваю вартасьць. Ён цалкам зьмяніў спосаб падтрымкі нашых партнэраў па абароне. Ён робіць ЭЗ і яго партнэраў мацнейшымі», — заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.

Эўрапейская Рада таксама ўхваліла магчымасьць далейшага павелічэньня ЭІМ. Агульны рост яго фінансавага аб’ёму да 2027 году складзе да 5,5 млрд эўра.

  • Эўрапейскі інструмэнт міру быў створаны Эўрапейскай Радай у сакавіку 2021 году. Фінансуецца ён з складак дзяржаваў ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG