Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўключылі Расею з сьпіс з 12 краін, якія «выклікаюць занепакоенасьць» што да свабоды веравызнаньня


Стосы буклетаў «сьведак Яговы» ў расейскім судзе, ілюстрацыйнае фота
Стосы буклетаў «сьведак Яговы» ў расейскім судзе, ілюстрацыйнае фота

ЗША прызналі 12 краін і 9 арганізацый, што «выклікаюць занепакоенасьць» адносна захаваньня свабодаў веравызнаньня. Сярод іх — Расея і расейская ўзброеная групоўка «ПВК Вагнэра».

Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена аб свабодзе веравызнаньня.

Разам з Расеяй у сьпіс краін, што выклікаюць занепакоенасьць, увайшлі таксама Кітай, КНДР, Іран, Мʼянма, Куба, Ерытрэя, Нікарагуа, Пакістан, Савудаўская Арабія, Таджыкістан і Туркмэністан.

Усе яны «ўдзельнічалі або памяркоўна ставіліся да асабліва жорсткіх абмежаваньняў свабоды веравызнаньня» або з уласнай волі ўкаранялі такія абмежаваньні. Такім чынам яны парушылі Закон аб мінароднай рэлігійнай свабодзе 1998 году, заявіў Блінкен.

«ПВК Вагнэра» выклікае ў ЗША заклапочанасьць з прычыны сваіх дзеяньняў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. У пераліку таксама шэраг арганізацый, прызнаных у шэрагу краін тэрарыстычнымі — у тым ліку «Ісламская дзяржава», «Бока Харам» і «Талібан».

«Мы працягнем уважліва сачыць за станам свабоды веравызнаньня ў кожнай краіне сьвету і выступаць у абарону тых, хто сутыкаецца з рэлігійным перасьледам або дыскрымінацыяй», — паабяцаў Блінкен. Ён дадаў, што прадстаўнікі ЗША гатовыя сустрэцца з урадамі краінаў са сьпісу, каб дапамагчы ім адпавядаць міжнародным правілам і стандартам.

  • Міжнародная рэлігійная арганізацыя «Сьведкі Яговы», якая мае больш за 8 мільёнаў пасьлядоўнікаў па ўсім сьвеце, была прызнаная экстрэмісцкай і забароненая на тэрыторыі Расеі ў красавіку 2017 году. Празь 5 гадоў, паводле падлікаў юрыстаў, больш за 480 «сьведкаў Яговы» знаходзяцца ў расейскім сьпісе экстрэмістаў, за ўдзел у рэлігійнай дзейнасьці заведзена больш за 290 крымінальных спраў.
  • Пасьля анэксіі Крыму Расеяй у 2014 годзе сотні крымскіх татараў зазналі крымінальны перасьлед за ўдзел у рэлігійным руху «Хізб ут-Тахрыр». Дзясяткі зь іх асуджаныя на працяглыя тэрміны зьняволеньня, астатнія чакаюць суда. У Расеі рух «Хізб ут-Тахрыр» забаронены з 2003 году. На тэрыторыі Ўкраіны і большасьці эўрапейскіх краін яго дзейнасьць законная. Сябры руху ні разу не былі заўважаныя ў падрыхтоўцы або ўчыненьні тэрактаў.
  • Расейская ўзброеная групоўка «ПВК Вагнэра» ваюе ва Ўкраіне, Сырыі і краінах Афрыкі. Байцоў групоўкі падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў. Напярэдадні ў Сэнат ЗША ўнесьлі законапраект аб прызнаньні «ПВК Вагнэра» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG