Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сёлета звольнілі на 65 тысяч чалавек больш, чым узялі на працу


Паводле зьвестак Белстату, за дзесяць месяцаў гэтага году на працу былі прынятыя 546 656 чалавек.

Пры гэтым у студзені-кастрычніку 2022 году былі звольненыя 612 112 чалавек, у тым ліку за кастрычнік — 56 579. Такім чынам адток кадраў за дзесяць месяцаў склаў каля 65,4 тыс. чалавек.

Як адзначае сайт Officelife, cярод прычын звальненьняў пераважаюць прагул і іншыя парушэньні працоўнай дысцыпліны — 31 322 выпадкі, у тым ліку ў кастрычніку — 2 958. Ліквідацыя прадпрыемства або скарачэньні як афіцыйная прычына значацца значна радзей — у кастрычніку 300 выпадкаў, за дзесяць месяцаў — 5474.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG