Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя: у целе забітага расейскімі войскамі ўкраінскага пісьменьніка знайшлі кулі ад пісталета Макарава


Уладзімір Вакуленка
Уладзімір Вакуленка

Падчас акупацыі часткі Харкаўскай вобласьці расейскія вайскоўцы расстралялі пісьменьніка Ўладзіміра Вакуленку.

Пра гэта паведаміў 29 лістапада начальнік сьледчага ўпраўленьня Галоўнага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласьці Сяргей Болвінаў.

«У цяперашні час праверка ДНК-профілю завершана і пацьверджана, што загінулым №319 на Ізюмскіх могілках зьяўляецца Ўладзімір Вакуленка. У целе знойдзены дзьве кулі ад пісталета Макарава», — напісаў ён у Facebook.

  • Уладзімір Вакуленка — дзіцячы пісьменьнік, паэт, ляўрэат шматлікіх літаратурных прэмій. На пачатку кастрычніка 2020 году дзякуючы ідэям і ініцыятыве пісьменьніка ва Ўкраіне выдалі анталёгію беларускай паэзіі «Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!». У анталёгію ўвайшлі творы 33 беларускіх аўтараў, якія перакладалі 28 перакладчыкаў з чатырох краін: Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG